Стала вядома, колькі зарабіла на канцэрце ў Менску любімая спявачка Лукашэнкі


Расейская спявачка Ала Пугачова зарабіла каля € 250 000 на нядаўнім канцэрце ў Менску, паведамляе выданне «Комсомольская правда».

2 лістапада на канцэрт Алы Пугачовай прыйшлі 14 тысяч чалавек. Самыя бюджэтныя квіткі на шоў Пугачовай каштавалі ад Br 64. Кіраўнік кампаніі «Ру-канцэрт» Яўген Марозаў распавёў выданню, што Ала Барысаўна «прыстойна зарабіла на сваім юбілейным шоу».

«Нават па самых сціплых ацэнках, валавы збор у той вечар склаў каля € 425 000, з іх прыкладна € 250 000 – ганарар Алы Пугачовай», – распавёў Марозаў.

Кіраўнік «Ру-канцэрт» таксама дадаў, што на пражыванне зоркі ў Беларусі траціцца не прыйшлося. «На правах любімай спявачкі Лукашэнкі Ала Барысаўна пасялілася ў адной з загарадных рэзідэнцый Аляксандра Рыгоравіча», – патлумачыў Марозаў.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка не прыйшоў на канцэрт Пугачовай, але перадаў ёй цукеркі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў