Спрачаешся з чыноўнікамі – пазбавішся прыёмных дзяцей


З пачатку года ў Маскоўскім раёне сталіцы расфармавалі тры дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Гісторыя разбітай сям’і ў відэаматэрыяле «Белсату».

Пра існаванне некалі шчаслівай шматдзетнай сям’і сёння нагадваюць толькі некаторыя здымкі. Паводле пастановы гарвыканкаму ў прыёмнай маці Наталлі Янушкевіч забралі шасцёра прыёмных дзяцей.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу, у якім працавала Наталля і жылі дзеці з інваліднасцю, расфармавалі яшчэ ўзімку. Жанчыне наўпрост не падоўжылі кантракту, чым пазбавілі пасады маці-выхавацелькі, і ў той жа дзень папрасілі вызваліць кватэру.

«Са мой раптам не працягнулі дамову, а так як я ў дэкрэтным адпачынку, то на маё месца прынялі іншую асобу на час замены дэкрэтнага адпачынку. Але па сутнасці атрымалася, што ў маю сям’ю ўзялі новую маму, ну і тату заадно», – тлумачыць прыёмная маці Наталля Янушкевіч.

На думку кабеты, прычынаю такога абурэння з боку адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску стаўся канфлікт з органамі апекі. Наталля спрабавала адстаяць свае правы як асобы, якая замяняе бацькоў.

Гісторыю Наталлі Янушкевіч цалкам глядзіце ў відэматэрыяле вышэй.

Стужка навінаў