На 47-гадовага жыхара Гомельшчыны завялі крымінальную справу – мужчына спрабаваў даць хабар супрацоўніку Дзяржаўтаінспекцыі.
Афіцыйны youtube-канал МУС апублікаваў відэа, на якім бачна, як мужчына засунуў грошы паміж сядзеннямі аўтамабіля ДАІ, падчас афармлення пратакола.
Падчас праверкі высветлілася, што ў кіроўцы не было тэхагляду.
Спробу «пераканаць» інспектара не афармляць правапарушэнне зняў відэарэгістратар, усталяваны ў салоне патрульнай машыны.
ЮВ, belsat.eu