Сотні беларусаў атрымалі гуманітарныя візы і папрасілі палітычнага прытулку ў Літве


Пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы.
Фота: INTS KALNINS / Reuters / Forum

З гуманітарных прычынаў у Літву прыехалі 347 беларусаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас, інфармуе DELFI.

«За ўвесь перыяд са жніўня да 20 снежня на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі з асаблівых гуманітарных прычынаў з дазволу міністра ўнутраных справаў прыбылі 347 грамадзянаў Беларусі, 74 беларусы звярнуліся па палітычны прытулак», – паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Паводле звестак службы і Міністэрства ўнутраных справаў Літвы, за апошні тыдзень з гуманітарных прычынаў прыехалі яшчэ 40 беларусаў, па палітычны прытулак звярнуліся 2 асобы.

Любаевас паведаміў, што колькасць беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу, і тых, хто папрасіў там прытулку, удвая вышэйшая, чым у Літве, то бок у Польшчу прыбылі 606 беларусаў, а палітычнага прытулку папрасілі 127 асобаў.

Новая хваля эміграцыі з Беларусі пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

AA belsat.eu

Стужка навінаў