СМІ знайшлі фота Чэпігі на вяселлі дачкі генерала ГРУ


У сеціве, у адкрытых крыніцах выяўленыя фота расейскага выведніка Анатоля Чэпігі, які, згодна абвінавачванняў уладаў Вялікай Брытаніі, пад імем «Руслан Башыраў» прымаў удзел у атручванні Скрыпалёў. Здымкі выявілі Радыё «Свабода» і група Bellingcat.

Журналісты ідэнтыфікавалі на фота Анатоля Чэпігу падчас вясельнай цырымоніі дачкі генерал-маёра Андрэя Авер’янава.

Фота: bellingcat.com
Фота: bellingcat.com

Андрэй Авер’янаў зʼяўляецца камандзірам сакрэтнай вайсковай часткі 29155 пра якую тыдзень таму пісала выданне The New York Times.

Звышсакрэтнае расейскае падраздзяленне дэстабілізуе Еўропу

Чэпіга, верагодна, зʼяўляецца не толькі выпадковым госцем на вяселлі. Яго дзеці прымалі ўдзел у цырымоніі. Вядома таксама, што сама ўрачыстасць адбывалася ў гатэлі, які знаходзіцца на беразе Сенежскаго возера – у 15 хвілінах ад базы «Сенеж» расейскіх «Сілаў спецыяльных аперацый».

Вяселле адбывалася за 6 месяцаў да атручвання Скрыпаляў.

Скрыпалёў атруціў Герой Расеі

Расследаванне Радыё Свабода і Bellingcat пацвярджае звесткі The New York Times пра знаёмства Анатоля Чэпігі і камандзіра часткі 29155 Андрэя Авер’янава і зʼяўляецца яшчэ адным доказам, што Чэпіга – не «бізнесоўца, які займаецца спартовым харчаваннем«, а цесна звязаны з ГРУ чалавек. Больш за тое, фота і відэа з вяселля дачкі Аверʼянава намякаюць на тое, што Чапіга і Авярʼянаў сябруюць семʼямі, магчыма, іх знаёмства пачалося яшчэ на адной з чачэнскіх войнаў, дзе, як мяркуецца, служылі абодва. Калі верыць звесткам крыніцы The New York Times, Авярʼянаў атрымаў званне Героя Расеі ў студзені 2015 года, усяго толькі праз месяц пасля Чэпігі, верагодна, за ўдзел у крымскіх падзеях, дзе яны з Чэпігам таксама маглі працаваць разам.

Кухар Пуціна ўзначаліў «фабрыку троляў», якая атрымала назву медыягрупа «Патрыёт»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары