СМІ: Масква значна скараціла колькасць вайсковых дарадцаў у Венесуэле


The Wall Street Journal паведамляе, што расейскія спецыялісты, якія займаліся падрыхтоўкай венесуэльскіх вайскоўцаў і забеспячэннем кантрактаў на пастаўку зброі карпарацыяй «Ростех», сталі пакідаць Венесуэлу.

Выданне паведамляе пра гэта са спасылкай на свае крыніцы ў Мінабароны Расеі.

Колькасць вайсковых дарадцаў скарацілася значна: калі на піку супрацы ў Венесуэле было каля 1000 дарадцаў, то цяпер іх засталося некалькі дзясяткаў.

Паводле The Wall Street Journal, у Маскве страцілі надзею выратаваць рэжым Нікаляса Мадура. Акрамя таго, Расея разумее: Венесуэла праз складаную эканамічную сітуацыю не зможа расплаціцца па папярэднім пастаўках. Таксама на пазіцыю «Ростех» паўплывалі заява Доналда Трампа пра тое, што Злучаныя Штаты разгледзяць усе магчымыя варыянты дзеянняў дзеля таго, каб прымусіць Расею сысці з Венесуэлы, цытуе выданне РБК.

Аб’ектыў
Расейцы ратуюць Мадура
2019.01.26 21:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў