«Слёзы цякуць і трактар не лечыць»: беларускі радыёвядоўца патроліў Лукашэнку


Вядоўца радыёстанцыі «Новае Радыё» зрабіў пародыю на хіт «Плачу на техно».

Радыёвядоўца Вася Чэхаў зняўся ў пародыі на красавіцкі хіт «Cream Soda» & «Хлеб» «Плачу на техно». Тэкст і выкананне таксама ягоныя.

У кліпе іранічна абыграная тэма каранціну і выказванні кіраўніка Беларусі пра тое, як трэба змагацца з COVID-19. Нагадаем, што для прафілактыкі каронавіруса Аляксандр Лукашэнка раіў піць гарэлку, хадзіць у лазню і ездзіць на трактары. Усё гэта ёсць і ў кліпе, і ў тэксце.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што пажартаваў пра «трактар, гарэлку і лазню»
2020.04.13 17:24

10 красавіка музыкі з «Cream Soda» зрабілі кавэр на трэк «Плачу на тэхна» гурта «Хлеб». На YouTube яго паглядзелі 10 млн. разоў. У кліпе зоркі і селебрыці танчаць на ўласных балконах, бо праз каронавірус усе тусоўкі адмянілі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў