Служба ў войску стала другой па папулярнасці прафесіяй у Расеі


Другой па папулярнасці з прафесій для сваіх дзяцей расейцы называюць службу ў войску. Згодна з даследаваннем Цэнтра вывучэння грамадскай думкі Расеі («ВЦИОМ»), для 13% бацькоў гэта ідэальны выбар для дзіцяці.

На першым месцы – медыцына. Лекарам хочуць бачыць сваіх дзяцей 35 % апытаных. Папулярнасць прафесіі вайсковага ўзрасла з 6% у 2012 да 13% у 2017 годзе.

Гэта менш, чым інжынера – 9%, спартоўца – 7%, юрыста – 11% ці настаўніка – 10%.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў