Следчы камітэт адмовіўся распачынаць справу супраць Лукашэнкі


Юрась Губарэвіч, кіраўнік Руху «За свабоду!» паведаміў, што Следчы камітэт даслаў адказ на ягоную ранейшую заяву, у якой палітык патрабаваў распачаць крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнка.

Лідару Руху «За свабоду!», а таксама прадстаўніку Каардынацыйнай рады Юрасю Губарэвічу следчыя адказалі на яго патрабаванне распачаць крымінальную справу паводле артыкулу захоп дзяржаўнай улады.

«Следчы камітэт адмовіўся завесці справу паводле ч. 3 арт. 357 КК (Змова або іншыя захады, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей цi звязаныя з забойствам) у дачыненні да грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі.

Можна зразумець чаму. Бо паводле гэтага артыкулу і добрую палову працаўнікоў СК давядзецца прыцягнуць у якасці саўдзельнікаў», – адзначыў Юрый Губарэвіч.

Фота: Facebook Юрыя Губарэвіча

Палітык дадае, што ў сваім адказе з адмовай распачаць крымінальную справу, СК указвае на тое, што зварот мае агульны характар, таму фактаў і доказаў не хапае.

«Насамрэч доказная база напаўняецца кожны дзень. І справа абавязкова атрымае ход. Ужо пры новай уладзе», – падсумоўвае Юрась Губарэвіч.

Hавiны
За кратамі ўжо 5 журналістаў «Белсату»
2020.09.26 22:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў