Следчы камітэт адказаў жартам на прызнанне журналіста TUT.BY у вярбоўцы


Фота sk.gov.by

Афіцыйная прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова напісала «самы кароткі пост» у адказ на заяву рэдактара TUT.BY пра тое, што яго змусілі падпісаць дакументы аб супрацы са спецслужбамі.

«Самая кароткая небыліца. “Следчы камітэт завербаваў”», – напісала яна ў Facebook.

Каментары пад пастом пачалі пакідаць юрысты і актывісты, у тым стваральнік парталу Юрый Зісер. Ён адзначыў, што Дзмітрый Бобрык не казаў пра вербоўку следчым камітэтам.

«Такога Бобрык не казаў, не трэба дадумваць. Усе разумеюць, што гэта былі не супрацоўнікі СК».

У сваім прызнанні журналіст напісаў, што яго завербавалі ў будынку следчага камітэту. Журналіст паведаміў, што ў ягоны адрас і адрас ягоных блізкіх паступалі пагрозы.

Пад пастом Бобрыка ў Facebook сотні каментароў. Журналісту пішуць словы падтрымання і падзякі за мужны ўчынак.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары