СК выставіў новыя абвінавачванні Сяргею Ціханоўскаму і Мікалаю Статкевічу


У дачыненні да Сяргея Ціханоўскага распачатая крымінальная справа па фактах здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці, заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Гэткую інфармацыю агучылі ў галоўным следчым упраўленні цэнтральнага апарата Следчага камітэту Беларусі.

Акрамя таго, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа паводле факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў (арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК Беларусі).

З улікам новых абвінавачанняў Ціханоўскаму пагражае да 12 гадоў турмы.

Hавiны
Лукашэнка: Войны пачынаюцца з вулічных пратэстаў
2020.07.24 14:43

У ведамстве таксама паведамілі, што звязваюць прыезд расейцаў з групы Вагнэра з дзейнасцю Ціханоўскага.

«29 ліпеня па выніках праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ад спецслужбаў, па падазрэнні ў здзяйсненні ўказанага злачынства [падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў] былі затрыманыя 33 грамадзяніна Расейскай Федэрацыі, супрацоўнікі ПВК Вагнера, якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя «Беларусачка» ў Менскім раёне».

Цяпер вырашаецца пытанне, ці заключаць іх пад варту. Следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне асобаў, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны, працягваюцца.

30 ліпеня дзяржсакратар Савету Бяспекі Андрэя Раўкова заявіў, што ў Беларусь прыбылі больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

ДР belsat.eu

Стужка навінаў