Паводле кіраўніка СК Беларусі Івана Наскевіча, абвінавачанне будзе высунутае расейцам цягам 10 дзён, піша ria.ru.
Прадстаўнік СК адзначыў, што расейцы даюць паказанні і супрацоўнічаюць са следствам.
«Шмат у чым іх паказанні пральюць святло на рэальную карціну здарэння», – сказаў Наскевіч і дадаў, што пакуль іншых затрыманняў па гэтай справе не было.
25-гадовы расеец Максім Сапронаў і 28-гадовы Канстанцін Дзянісаў з’яўляюцца кансультантамі кампаніі «Пиро-Росс», што пастаўляла піратэхнічныя снарады для святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня. Падчас салюту феерверкі выбухнулі вельмі блізка да зямлі. Адна жанчына загінула.
Асноўная версія следства – зробленыя ў Расеі феерверкі былі няякасныя.
ЮВ belsat.eu