У Менску развіталіся з жанчынай, якая загінула падчас салюту


6 ліпеня ў Менску ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага развіталіся з загінулай падчас салюту на Дзень Незалежнасці. Выказаць спачуванні прыехалі ўлады гораду і Мінабароны.

Ахвяра крывавага салюту Наталля Мікалаеўна Максімчук працавала ў камерцыйным Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ў Менску ў вучэбна-метадычным аддзеле. Ёй было 64 гады, і яна ўжо некалькі гадоў была на пенсіі.

Hавiны
Пацярпелым ад крывавага салюту ўлады выплацяць кампенсацыі
2019.07.06 13:48

Па справе аб выбухах падчас салюту 3 ліпеня ў Менску, у выніку якіх загінула жанчына, затрыманыя расейцы Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў. Яны з’яўляюцца супрацоўнікамі кампаніі «Пиро-Росс» з Сергіева Пасада, якая паставіла піратэхнічныя снарады.

Сям’і нябожчыцы выплацяць кампенсацыю ў памеры 1000 базавых велічынь або Br 25 500.

Фота – Дзмітрый Брушко/TUT.BY

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў