Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч заявіў: паводле асноўнай версіі, прычынаю трагедыі падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці сталіся няякасныя феерверачныя зарады. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.
Агулам следства разглядае чатыры версіі здарэння. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля правядзення экспертызаў і следчага эксперыменту.
«Асноўнай версіяй, асноўнай прычынай магчымай з’яўляюцца няякасныя зарады – феерверачныя вырабы, якія эксплуатаваліся пры правядзенні салюту. Частка з іх, як ужо вядома, была са скончаным тэрмінам прыдатнасці, іншая частка падвяргалася механічнай, так званай, дапрацоўцы перад абразаннем, увальваннем і г.д. Мы прызначылі цэлы шэраг экспертызаў, якія нам павінны даць адказ, ці знаходзяцца ў наўпроставай і прычыннай сувязі няякасны характар гэтых феерверачных вырабаў, а таксама механічныя ўздзеяння на іх з выбухамі, якія адбыліся падчас салюту», – паведаміў журналістам кіраўнік СК Іван Наскевіч.
ІІ belsat.eu