Двум расейцам прад'явілі абвінавачванні па справе выбухаў на салюце


Падрыхтоўка салюту. Фота – Павел Русак, minsknews.by

Пра гэта 17 ліпеня паведаміў Следчы камітэт.

Следства прад’явіла абвінавачанне двум грамадзянам Расеі паводле ч. 2 арт. 299 («Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») Крымінальнага кодэксу. Іх арыштавалі па справе аб выбуху феерверкаў падчас святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня.

«Яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў статусе падазроных», – дадалі ў ведамстве.

3 ліпеня падчас святочнага салюту з нагоды Дня Незалежнасці ў Менску выбухнуў феерверк. У выніку загінула жанчына, 10 чалавек атрымалі раненні.

Ужо на наступны дзень міліцыя затрымала двух прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Пиро-Росс», якая прадала піратэхніку беларускаму боку. Пазней стала вядома, што мужчынаў не павінна было быць на салюце, іх адправілі туды «праз таварыскія адносіны».

Расейцаў узялі пад варту, сталі вядомыя іхныя імёны – гэта інжынеры Максім Сапронаў (25 гадоў) і Канстанцін Дзянісаў (28 гадоў), кансультанты фірмы.

Следства бачыць у дзеяннях затрыманых прыкметы злачынства,

Hавiны
Піратэхнік пра крывавы салют у Менску: «Адказнасць – на краіне, якая закупіла піратэхніку»
2019.07.05 18:13

Арыштаваных у СІЗА Менску наведалі консульскія працаўнікі расейскай амбасады.

Кіраўнік Следчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч заяўляў, што арыштаваныя супрацоўнічаюць са следствам.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў