Улады Беларусі працягваюць пераследаваць незалежных журналістаў і парушаць правы чалавека. Фрылансераў судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Ва ўмовах запужвання і фінасавых караў жывуць дзясяткі нашых калегаў.
Колькі прысудаў вынесена за апошнія 12 месяцаў, каго больш судзяць – мужчын ці жанчын, хто зʼяўляецца самым аштрафаваным журналістам у Беларусі – адказы ў інфаграфіцы «Белсату».
Крыніца – Беларуская асацыяцыя журналістаў.