«Шашлык-машлык» і мілітары-туры. Чачэнія чакае 400 тыс. турыстаў


Краявіды Чачэніі.
Фота: chechentour.com

Чачэнская Рэспубліка абвесціла 2020-ты Годам турызму. Сёлета яна плануе прыняць да 400 тыс. турыстаў. Пра гэта ТАСС паведаміў міністр турызму рэгіёну Муслім Байтазіеў.

Міністр адзначыў, што перад новым сезонам у рэспубліцы пабудавалі сухі гарналыжны схіл на курорце «Ведучы», распрацавалі дзясяткі маршрутаў, прэзентавалі новы брэнд. Сумесна з Расейскім універсітэтам спецназу распрацаваныя мілітары-туры. Дасяжныя і верталётныя экскурсіі на шэсць чалавек коштам 100 тыс. расейскіх рублёў (каля 1600 долараў).

Фото
В отпуск на Кавказ: красиво, недорого, но местами страшно
2019.11.26 17:10

У выніку ў Чачэнія чакаюць у 2020 годзе 350-400 тыс. турыстаў супраць 160 тыс. у 2019-м.

Найбольш папулярныя ў турыстаў у Чачэніі высакагорнае возера Кезеной-Ам, Аргунская цясніна, мячэць «Сэрца Чачэніі» і музычны фантан на «Грозненскім моры». У 2019 годзе тут прайшлі гастранамічныя фестывалі «Хонка Фэст», «Шашлык-машлык», «Кавуновы фэст».

Новости
С Кадыровым в борьбе за трезвость. Сухой закон в Чечне и Ингушетии – как и почему?
2019.12.20 17:25

Сайт «Туры па Чачэніі» прапануе таксама праграмы «Чачэнія: Гармонія Каўказу 2020», «Адыгея: горы задавальненняў», «Гармонія Каўказу» ды іншыя.

Адзначым, што апошняя навіна на сайце Міністэрства турызму Чачэніі прысвечаная паседжанню працоўнай групы Антытэрарыстычнай камісіі супрацьдзеяння тэрарызму ў турызме. У прыватнасці, яна зацвердзіла патрабаванні да антытэрарыстычнай абароненасці гатэляў.

Новости
Лукавые призывы Кадырова. Почему русские не возвращаются в Чечню
2020.01.02 01:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў