Шаманім у лесе. У гэтую пятніцу на беразе возера пройдзе онлайн-фестываль «VELO_ve»


22 траўня беларускія этна-музыкі і акцёры эксперыментальнага тэатру будуць заклікаць духаў зямлі і запрашаць лета.

Беларускія этна-музыкі Лека Паўлека («НагУаль»), гурт Shaman Jungle і Dj Sacral разам з эксперыментальным тэатрам «T(E)=ART» збяруцца 22 траўня на беразе возера ў лесе на «VELO_ve Music Fest».

Падчас музычнага стрыму ў стылі этна адбудзецца тэатральная пастаноўка «Shaman Spirit»: артысты збіраюцца стварыць прасторавы абярэг на беразе возера, будуць паліць вогнішчы і заклікаць усе сілы, каб па той бок экрану можна было прачуць атмасферу «сапраўднага творчага сабантуя».

Праз перформанс артысты хочуць нагадаць аб нашых каранях, продках і звярнуць увагу на тое, што свет становіцца ўсё болей тэхнагенным, а чалавек забывае, у чым ягоная сапраўдная прырода.

Трансляцыя пачнецца а 19:00. Стрым можна будзе паглядзець па спасылцы.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў