Севярынца будуць судзіць за пратэсты 7 снежня


Прамаўляе Павел Севярынец. Фота belsat.eu

Справу сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі ды Расеі перадалі ў суд Фрунзенскага раёну Менску.

«Прыйшло з Фрунзенскага РУУСа. Справу за пратэст 7 снежня перадалі ў Фрунзенскі суд», – заявіў Павел Севярынец у Facebook.

Прыйшло з Фрунзенскага РУУСа. Справу за пратэст 7 снежня перадалі ў Фрунзенскі суд.Якраз сення мы з Мікалаем Казловым і…

Opublikowany przez Павел Севярынец Wtorek, 17 grudnia 2019

Палітыка будуць судзіць паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. Яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Сустаршыня БХД таксама адзначыў, што ён 17 снежня разам з выканаўцам абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Казловым і пісьменнікам Янам Грыбам занёс у Менгарвыканкам апавяшчэнне пра акцыі 20 і 21 снежня.

Hавiны
Першага амбасадара Беларусі ў Нямеччыне будуць судзіць за пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй
2019.12.17 11:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў