Севярынец: У Курапатах садзяць дрэвы, каб схаваць крыжы


Працаўнікі Бараўлянскага спецлясгасу выкапалі сотні ям уздоўж дарогі каля Курапатаў і высаджваюць тут клёны і хмызнякі. Павел Севярынец у сваім Facebook напісаў, што ўлады такім чынам імкнуцца схаваць памятныя крыжы, якія б нагадвалі пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

«Закрываюць дрэўцамі Крыж Пакуты. Хаваюць злачынства сталіністаў», – распавёў Павал Севярынец у сваім Facebook.

У каментары БелТА дырэктар Бараўлянскага спецлясгасу Аляксандр Мірановіч назваў высадку дрэў і хмызнякоў «планавымі лесааднаўленчымі працамі». Ён заявіў, што летам на ўчастку, прылеглым да кальцавой, прыбіраліся загінулыя дрэвы.

Hавiны
Лукашэнка пра Курапаты і «Паедзем паядзім»: Рэстаран будзе працаваць, людзям жа трэба перакусіць
2019.03.01 12:09

Варта адзначыць, што руйнаванне крыжоў у Курапатах распачалося пасля словаў Лукашэнкі пра неабходнасць навесці добраўпарадкаванне ў мемарыяле. Пазней кіраўнік Беларусі наведаўся ў Курапаты і загадаў тут пасадзіць больш дрэваў.

«Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна. Падумайце, як канчаткова добраўпарадкаваць Курапаты. Але недапушчальна, каб хтосьці тут нешта рабіў без дазволу. Гэта ж палітычная дэманстрацыя», – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Курапатаў 24 траўня.

СК belsat.eu

Стужка навінаў