Лукашэнка пра Курапаты і «Паедзем паядзім»: Рэстаран будзе працаваць, людзям жа трэба перакусіць


Кіраўнік Беларусі падчас «Вялікай размовы» адзначыў, што яму не падабаюцца «дэманстрацыі з крыжамі».

«Чаму вы па-зверску да прадпрымальнікаў ставіцеся? Гэта амаль паўкіламетра ад гэтых Курапатаў! Пасядзелі вы з Сярэдзічам на гэтай лаве, зайшлі ў рэстаран, памянулі людзей, выпілі чарку…»

«Рэстаран будзе працаваць, падставаў закрываць яе няма, людзям жа трэба перакусіць, гэта нармальна», – лічыць Лукашэнка.

Ён дадаў, што «ў Беларусі ніякага сталінізму не будзе, нават пры дыктатуры Лукашэнкі».

«Але гэта не значыць, што пад сталінізм трэба заганяць усё. Там, дапусцім, забівалі людзей пры Сталіну. А вы ўпэўненыя, што там фашысты не расстрэльвалі людзей? Не ўпэўненыя.

Дык давайце будзем аб’ектыўныя. Ах, Клінтан прыляцеў, пасядзеў на лаўцы, а лаўку як святыню пакінула нашая апазіцыя. Хтосьці разбурыў яе. Я сказаў: неадкладна аднавіце, ато скажуць, што гэта ўлады зрабілі. Не маюць улады да гэтага ніякага дачынення!»

Цалкам сачыць за «Вялікай размовай» можна ТУТ.

ДР/КА belsat.eu

Стужка навінаў