Курапаты: хто разбурае нацыянальную памяць?


Курапаты, дзе напярэдадні актывісты побач з Галгофай знайшлі чатырнаццаць паваленых крыжоў. Хто гэта робіць і навошта? Выконваюць загад Лукашэнкі, які падчас вялікай размовы задаўся пытаннем: хто дазволіў усталёўваць крыжы на месцы нашай расстралянай памяці? Пытанні адрасуем палітыку Паўлу Севярынцу, які з мінулага лета разам з іншымі актывістамі трымае вахту каля рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Павал Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі:

«Беспакаранасць спараджае такі вандалізм. Тыя, хто валіць крыжы або разбівае Лаву Клінтана ў Курапатах, адчуваюць сябе беспакаранымі, прыходзяць звычайна ўначы і ладзяць вось гэтыя сатанінскія акцыі. 14 крыжоў, якія мы налічылі толькі ўчора, якія, мяркуючы па ўсім, былі паваленыя яшчэ ў ноч на аўторак, там бачныя на свежай зямлі сляды кропляў, і як гэта ні дзіўна, міліцыя – нуль рэакцыі. Якраз гэта, мне знаецца, і прычына таго, што невядомыя вандалы пачуваюцца беспакарана.

Хутчэй за ўсё, гэта прыхільнікі так званага «рускага свету», горш – калі гэта спецслужбы, і горш, калі гэта тактыка: паспрабаваць зараз валіць крыжы, а ставіць іх наноў як быццам юрыдычна ўжо забаронена. Лясгас, Менгарвыканкам, Менаблвыканкам не толькі сочаць, каб новыя крыжы не ставілі, але і штрафуюць за ўсталяванне новых крыжоў. Мы ведаем гісторыю з крыжамі Дашкевіча, мы ведаем гісторыю з літоўскім крыжам, які літоўцы разам з беларусамі спрабавалі ўсталяваць у Курапатах. І на жаль, гэта натыкаецца на глухое супрацьдзеянне і нават проста варожыя акцыі з боку дзяржаўных структураў…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu