СБУ: Выбух ля польскага Мемарыялу арлянят у Львове замовілі расейскія спецслужбы

ВІДЭА

Мемарыял на Лычакоўскіх могілках у Львове. Фота - wikipedia.org

Служба бяспекі Украіны затрымала зламыснікаў, якія арганізавалі і ажыццявілі 13 сакавіка падрыў гранаты на Мемарыяле арлянят у Львове. Паводле афіцыйнага Кіева, злачынства арганізалі расейскія спецслужбы, каб інспіраваць штучны міжнацыянальны канфлікт у рэгіёне і дыскрэдытаваць Украіну перад міжнароднай супольнасцю.

Мемарыял арлянят – польскі вайсковы мемарыял у Львове, прысвечаны ўдзельнікам баёў супраць Заходне-Украінскай народнай рэспублікі ў 1918-1919 гг. Мемарыял з’яўляецца часткай Лычакаўскіх могілак. 13 сакавіка зламыснікі здзейснілі спробу падарваць мемарыял і кінулі праз агароджу бомбу. Ніхто не пацярпеў, сам мемарыял таксама не быў пашкоджаны.

«Выканаўцы прыбылі ў Львоў з Кіева спецыяльна для здзяйснення гэтага злачынства», – паведаміў на брыфінгу намеснік кіраўніка СБУ Віктар Кананенка.

СБУ ўстанавіла аднаго з выканаўцаў злачынства і пераканала яго супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі. У межах аператыўнай распрацоўкі, з мэтай задакументаваць кантакт выканаўцаў з заказчыкам 1 красавіка пад кантролем супрацоўнікаў СБУ з ужываннем піратэхнікі ў Львове быў зымітаваны падпал аўтобуса з польскімі нумарамі. Пасля перадачы справаздачы расейскаму заказчыку ў Кіеве зламыснікі былі затрыманыя, паведамілі ў СБУ.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары