СБУ агучыла прыярытэтныя версіі катастрофы ўкраінскага «Боінгу»


Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Іван Баканаў афіцыйна заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да катастрофы «Боінга» над Тэгеранам. Гэта або траплянне ў самалёт ракеты, або тэракт.

«Сапраўды, версія аб траплянні ракеты зенітна-ракетнага комплексу «Тор» прыцягвае сёння найбольшую ўвагу грамадства. Аднак дастаткова адкрыць інструкцыю па эксплуатацыі ЗРК, каб узнік шэраг пытанняў, якія патрабуюць дадатковых адказаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра далёкасць палёту ракеты, нюансы па кіраванні комплексам і іншае. Усе пытанні цяпер прапрацоўваюцца», – адзначыў Баканаў.

Hавiны
СМІ: У Пентагоне мяркуюць, што Іран выпадкова збіў украінскі «Боінг» зенітнай ракетай
2020.01.09 19:08

Паводле словаў Баканава, версію тэракту СБУ таксама старанна вывучае і аналізуе.

«Бо тэма занадта важная, каб цяпер рабіць нейкія паспешныя высновы. Магу запэўніць, што мы абавязкова паведамім грамадству ўсю аб’ектыўную, правераную інфармацыю», – дадаў кіраўнік СБУ.

Пасажырскі самалёт рэйсу PS752 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек.

Абноўлена
Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта
2020.01.08 07:10

КА belsat.eu

Стужка навінаў