Пасажырскі самалёт «Міжнародных авіялініяў Украіны», верагодна, быў збіты ракетай, выпушчанай з распрацаванага ў Расеі зенітна-ракетнага комплексу «Тор». Пра гэта паведамляе часопіс Newsweek са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, а таксама ў выведвальных службах ЗША і Іраку.
Крыніцы выдання ў Пентагоне і выведцы ЗША лічаць, што ракета была выпушчаная выпадкова.
Карэспандэнт CBS News Крыс Ван Клэйв паведаміў у Тўітэры, што, на думку амерыканскіх чыноўнікаў, украінскі «Боінг» збіты іранскімі сродкамі СПА.
ЗША зарэгістравалі сігнал уключэння іранскага радара, а таксама зафіксавалі дзве ўспышкі пуску ракет, верагодна, ЗРК «Тор», пасля чаго з’явілася інфрачырвоная ўспышка ад выбуху.
https://belsat.eu/news/u-kieve-ne-vyklyuchayuts-shto-boing-nad-tegeranam-zbila-rasejskaya-raketa-zrk-tor/
КА belsat.eu