Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта


Украінскі пасажырскі самалёт упаў ля тэгеранскага аэрапорту. Усяго, па дадзеным МЗС Украіны, загінулі 176 чалавек.

На месцы падзення самалёта.
Фота: t.me/lentachold

«Boeing 737» авіякампаніі «Міжнародныя Авіялініі Украіны» (МАУ) разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту. Авіяперавознік апублікаваў спіс загінулых пасажыраў. Сярод іх шмат няпоўнагадовых. Самаму малодшаму пасажыру было каля двух гадоў.

Целы загінулых у авіякатастрофе ля тэгеранскага аэрапорту.
Фота: Wana News Agency/Reuters/Forum

Таксама на сайце МАУ быў апублікаваны спіс загінулых членаў экіпажу.

На борце самалёта было 176 чалавек: 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі, паведамляе кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка. Сярод пасажыраў было 11 украінцаў (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 63 грамадзяніна Канады, 82 – Ірану, 10 – Швецыі, 4 – Афганістану, 3 – Нямеччыны, 3 – Вялікай Брытаніі.

Ратаўнікі на месцы авіякатастрофы.
Фота: t.me/lentachold

Паводле «Flightradar24», рэйс PS752 вылецеў з Тэгерану а 5:42 паводле менскага часу. Праз дзве хвіліны ён перастаў перадаваць дадзеныя.

З афіцыйнымі каментарамі адносна трагедыі выступілі Міністэрства замежных справаў і прэзідэнт Украіны.

«Страшныя навіны з Блізкага Усходу. Сёння раніцай пасля вылету з Міжнароднага аэрапорту Імама Хамэйні (Тэгеран) пасажырскі самалёт «Ukraine International Airlines» патрапіў у катастрофу і разбіўся каля аэрапорту. Паводле папярэдніх звестак, усе пасажыры і экіпаж загінулі. Наша амбасада ўдакладняе інфармацыю пра абставіны трагедыі і загінулых. Шчырыя спачуванні родным і блізкім усіх пасажыраў і членаў экіпажа», – гаворыцца ў тэлеграм-канале Уладзіміра Зяленскага.

У Дэпартаменце консульскай службы створаная аператыўная крызісная група, тэлефон гарачай лініі – +380 44 238 16 57.

ТЕРМІНОВО !За попередньою інформацією представника авіакомпанії Міжнародні авіалінії України, 08.01.2020 після зльоту з…

Opublikowany przez Департамент консульської служби МЗС України Wtorek, 7 stycznia 2020

«Associated Press» публікуе відэа з месца авіякатастрофы.

 

 

Выданне з Іярданіі паведамляе, што ўкраінскі самалёт памылкова збілі сілы СПА Ірану, якія перад гэтым абстралялі амерыканскія вайсковыя базы ў Іраку. У Іране ж адзначаюць, што прычынай падзення самалёта стала ўзгаранне аднаго з рухавікоў.

Ратаўнікі на месцы падзення самалёту.
Фота: WANA NEWS AGENCY / Reuters / Forum

Паводле МЗС Беларусі, грамадзянаў нашай краіны сярод пасажыраў самалёту не было.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перапыніў візіт у Аман з-за крушэння самалёта МАУ рэйса Тэгеран-Кіеў. Пра гэта паведамілі ў Офісе прэзідэнта Украіны.

Таксама Зяленскі даручыў распачаць крымінальную справу пасля крушэння самалёта МАУ. Праверка лётнай прыдатнасці самалётаў усёй грамадзянскай авіяцыі Украіны будзе праведзеная незалежна ад прычын падзення самалёту.

Ахова аэрапорту каля рэчаў загінулых пасажыраў.
Фота: WANA NEWS AGENCY / Reuters / Forum

МАУ: Самалёт быў спраўным

Авіякампанія «Міжнародныя авіялініі Украіны» (МАУ) заявіла аб спраўнасці самалёту «Boeing 737-800», перадае hromadske. Як заявіў прэзідэнт авіякампаніі Яўген Дыхнэ, 6 студзеня праводзілася апошняе планавае тэхнічнае абслугоўванне самалёта перад вылетам.

«Мы гарантуем спраўнасць нашых самалётаў і высокую кваліфікацыю нашых экіпажаў», – падкрэсліў ён, дадаўшы, што самалёт, які разбіўся, быў адным з лепшых у МАУ.

У авіякампаніі паабяцалі правесці расследаванне катастрофы з прыцягненнем прадстаўнікоў кампаніі «Boeing» і Нацыянальнага бюро расследавання авіяінцыдэнтаў з грамадзянскімі паветранымі судамі ў Украіне.

Пресконференція прем'єр-міністра Олексія Гончарука і голови РНБО Олексія Данилова з приводу авіакатастрофи в Ірані

Пресконференція прем'єр-міністра Олексія Гончарука і голови РНБО Олексія Данилова з приводу авіакатастрофи в Ірані

Opublikowany przez «Белсат» українською Środa, 8 stycznia 2020

Украіна спыняе палёты над Іранам

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук, рана казаць пра прычыны катастрофы, пакуль іх не высветліць афіцыйнае расследаванне.

Ён таксама адзначыў, што з 9 студзеня Украіна прыпыняе палёты сваёй авіяцыі над Іранам.

Hавiны
Што трэба ведаць пра авіякампанію МАУ, самалёт якой разбіўся ў Тэгеране
2020.01.08 12:51

У сваю чаргу кіраўнік РНБА Украіны Аляксей Данілаў адзначыў, што на рэйс былі зарэгістраваныя 169 пасажыраў, але двое з іх не селі ў самалёт.

Зараз украінскія ўлады дамаўляюцца з Тэгеранам пра супольнае расследаванне.

Іранскае тэлебачанне паведамляе, што дзве чорныя скрыні з самалёту знойдзеныя.

Hавiны
«Белавія» спыняе палёты над Іранам
2020.01.08 13:18

У сувязі з трагедыяй авіякампаніі Беларусі ды Расеі адмаўляюцца ад палётаў над Іранам і Іракам.

Між тым з сайту амбасады Украіны ў Іране знікла заява пра тое, што прычынай авіякатастрофы стала аварыя рухавіка з тэхнічных прычынаў, а версія тэракту ці ракетнай атакі выключаецца. Замест гэтага паведамляецца, што інфармацыя пра прычыны авіякатастрофы высвятляецца камісіяй, а «любыя заявы пра прычыны аварыі да рашэння камісіі не носяць афіцыйнага характару».

Hавiны
Арабскае медыя: Украінскі самалёт выпадкова збілі іранцы
2020.01.08 09:43

«Reuters» са спасылкай на іранскае агенцтва «Mehr» паведамляе, што Тэгеран не перадасць чорныя скрыні ўкраінскага авіялайнера кампаніі «Boeing», якая з’яўляецца ягоным вытворцам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў