Савецкая прысяга, будзёнаўка і беларуская мова. Навабранцы далі клятву на адданасць Радзіме


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=B7hE79rzjRg”][vc_column_text]10 снежня на галоўнай плошчы ў Пінску навабранцы мясцовага атраду памежнікаў прымалі вайсковую прысягу.

Падчас цырымоніі больш за 200 байцоў праслухалі тэксты прысягаў, якія раней зачытвалі савецкія жаўнеры. Прысягі чыталі памежнікі пераапранутыя ў вайсковую форму савецкіх памежнікаў. Пасля кароткага гістарычнага экскурсу прагучала беларускамоўная версія сучаснага тэксту прысягі.

Нагадаем, у мінулую суботу ў Барысаве прынялі вайсковую прысягу на вернасць Беларусі каля 300 навабранцаў. Перад прысягай адбылося своеасаблівае шоу – тры хлопцы ва ўніформе Чырвонай арміі з часоў Грамадзянскай вайны вайны ў Расеі, Другой сусветнай вайны і Савецкай арміі 1980-х гадоў прачыталі тагачасныя прысягі.

Імаверна, што так «повязь пакаленняў» будуць падкрэсліваць ва ўсіх сілавых ведамствах краіны.

belsat.eu, Пінск

Стужка навінаў