«Сарваў расліннасць, кінуў у работнікаў міліцыі». За гэта пагражае да 8 гадоў зняволення


Следчы камітэт паведамляе, што вечарам 9 жніўня 29-гадовы мянчук узяў удзел у пратэстах на праспекце Пераможцаў у Менску.

«Убачыўшы, як праваахоўнікі спыняюць супрацьпраўныя дзеянні іншых грамадзянаў, ён сарваў расліннасць з кветкавых клумбаў і кінуў яе ў супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Таксама ён выходзіў з іншымі асобамі на праезную частку, што пацягнула парушэнне працы гарадскога пасажырскага транспарту», – гаворыцца ў паведамленні.

Фота: прэс-служба СК

10 жніўня мужчына ўдзельнічаў у пратэстах на скрыжаванні вуліцаў Сурганава, Куйбышава і Л. Бяды, «дзе кідаў у бок супрацоўнікаў міліцыі неўстаноўленыя прадметы і ўзводзіў барыкады на праезнай частцы».

Мянчук застаецца пад вартай.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў