Самалёт, які ляцеў у Беларусь з Іраку, вымушана сеў у расейскім аэрапорце. Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Flightradar24.
Airbus A321 авіякампаніі «Iraqi Airways» вылецеў з Багдаду і мусіў прыбыць у Менск у 13:00. Аднак на паўдарогі ён вымушана сеў у аэрапорце «Растова-на-Доне».
У аэрапорце паведамілі, што самалёт здзейсніў пасадку з тэхнічных прычынаў, піша ТАСС.
Паводле неафіцыйных звестак выдання, судна паспяхова здзейсніла экстраную пасадку ў сувязі з тым, што сапсаваўся аўтапілот.
МГ belsat.eu