У Казахстане на жылыя дамы ўпаў пасажырскі самалёт. Ёсць загінулыя


У казахскім горадзе Алматы ўпаў пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзілася 100 чалавек. У Камітэце надзвычайных сітуацыяў Міністэрства ўнутраных справаў Казахстану паведамляюць пра загінулых і пацярпелых.

Самалёт авіякампаніі «Бек Эйр» выконваў рэйс «Алматы – Нур-Султан». На борце было 95 пасажыраў і 5 чальцоў экіпажу.

Самалёт урэзаўся ў двухпавярховы будынак.
Фота: emer.gov.kz

Яго падзенне адбылося пры ўзлёце. Самалёт упаў на жылыя дамы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінулі 12 чалавек, у тым ліку камандзір судна. КНС МУС Казахстану прыводзіць спіс загінулых.

Партал ​​Informburo.kz паведамляе, што сярод загінулых і рэдактар парталу 35-гадовая Дана Круглова.

Загінулая ў авіякатастрофе ў Казахстане журналістка Дана Круглова.
Фота: informburo.kz

Журналістка ляцела да сваіх бацькоў, каб сустрэць Новы год.

Дана Круглова нарадзілася 8 красавіка 1984 года. Скончыла Карагандзінскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці журналістыка. У 2016 годзе Дана распачала працу ў Informburo.kz. У пачатку 2019 года яна стала выпускаючым рэдактарам парталу.

Зламаныя рукі, ногі, людзі ў крыві

Телеграм-канала «Mash» паразмаўляў з відавочцам авіякатастрофы Гульнарай Кашэнавай, якая ляцела гэтым самалётам.

Паводле жанчыны, калі пачаўся ўзлёт, судна «трэсла моцна, як быццам купіны былі».

«Потым пачалі трошкі набіраць вышыню, пачало яшчэ мацней трэсці. І адбылося нейкае сутыкненне. Я нагнулася, як [трэба] паводле тэхнікі бяспекі, а калі падняла галаву, спераду быў дым, плюс нешта белае ўсё захіліла. Усё пачало падаць, багаж ці не багаж. Увогуле, крыкі… Нехта выламаў аварыйныя дзверы і ўсе выбеглі», – распавяла Гульнара Кашэнава.

Па словах дзяўчыны, пацярпелых вакол вельмі шмат.

«Дзеці былі. Зламаныя рукі, ногі. Кроў. Усе разбегліся проста ў шоку, таму што там складана знаходзіцца. Разумееце, усе людзі ў крыві», дадала жанчына.

Ратаўнікі на месцы здарэння.
Фота: emer.gov.kz

Папярэднія прычыны падзення самалёта – тэхнічная няспраўнасць і памылка пілотаў. Дзейнасць авіякампаніі «Бек Эйр» прыпыненая, піша Tengrinews.

На месцы авіякатастрофы ў Казахстане паліцэйскі Жаксылык Султанаў знайшоў жывым немаўля. Яго маці атрымала цяжкія траўмы ног і рук, перадае currenttime.tv.

«Спачатку мы з напарнікамі выцягнулі людзей без прыкметаў жыцця. Мы абышлі самалёт і перайшлі ў бок прыватнага дома. Там ляжала жанчына з адкрытым пераломам ног. Яна не плакала – напэўна, таму, што была ў шокавым стане. У яе на грудзях ляжаў хлопчык. Яна прытрымлівала яго левай рукой, паколькі правая рука была траўмаваная. На казахскай мове я ёй сказаў, што вазьму дзіцяці і перадам у «хуткую». Яна міргнула вачыма, даючы адабрэнне, пасля чаго заплакала», – распавёў паліцэйскі.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвясціў 28 снежня агульнанацыянальным днём жалобы ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні самалёта. Пра гэта паведаміў ягоны прэс-сакратар Берык Уалі ў Facebook.

Акрамя таго, як піша informburo.kz, Такаеў даручыў ураду аказаць дапамогу сем’ям загінулых у памеры 4 мільёны тэнге (10,5 тысячаў долараў ЗША). Акрамя таго, родным загінулых будзе аказана псіхалагічнае і медычнае падтрыманне. Таксама будзе аказана неабходная дапамога ўсім пацярпелым.

Президент Қасым-Жомарт Тоқаев Алматы маңында ұшақ апатынан адамдардың қаза болуына байланысты 2019 жылдың 28 желтоқсанын…

Opublikowany przez Берік Уәли Czwartek, 26 grudnia 2019

Палёт здзяйсняў самалёт «Fokker 100», сярэднемагістральнае судна. Да высвятлення прычынаў надзвычайнага здарэння палёты на такіх самалётах прыпыненыя. Таксама прыпыненая праца і самой авіякампаніі «Bek Air».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў