Самалёт «Белавіі» з кіраўнікамі цукровых заводаў вярнулі на загад Лукашэнкі


Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў бліжэйшы час КДБ агучыць падрабязнасці «цукровай справы». Кіраўнік краіны таксама адзначыў, што аддаваў загад вярнуць самалёт, які вылецеў з Беларусі і ўжо быў над тэрыторыяй Польшчы, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

«Там патрапіліся і з пагонамі людзі. Сказаў: усіх пад мятлу ў камеру. Усіх. Нават вось самалёт, нельга было раней затрымаць аднаго з дзеячаў. Вярнуць сказаў самалёт з Заходняй Еўропы, пасадзіць і выгнуць іх адтуль. Вярнулі самалёт, дасталі і адправілі ў следчы ізалятар. Вельмі жорсткае будзе стаўленне да гэтага», – распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, за што арыштавалі кіраўнікоў цукровых заводаў
2020.02.04 10:57

Акрамя затрымання кіраўнікоў цукровых заводаў, Аляксандр Лукашэнка распавёў і пра іншыя афёры, якія былі звязаныя з тарай. Паводле кіраўніка краіны, зламыснікі стварылі прадпрыемства, якое стварала тару для цукру. Кошты прадукцыі былі істотна вышэйшымі.

«На працягу сутак замялі ўсіх – гэта была мая жорсткая каманда. Усе далі паказанні. Ніхто іх не гнабілі, не біў, пальцы ў дзверы не засоўваў – пасадзілі і сказалі: толькі праўду. Усё напісалі, з кім былі звязаны, каму вазілі, каму давалі. Правялі ператрусы – уласнасці нямерана: там дзясяткі самых сучасных аўтамабіляў, кватэры дзясяткамі, асабнякі і вялізарная колькасць грошай», – распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў медыі, якія выступалі ў абарону затрыманых па «цукровай справе».

«Мяркуйце самі, якія яны былі добрыя. У мяне ні да каго няма асабістых прэтэнзіяў. Я абараняю інтарэсы дзяржавы. І ведаеце, што яшчэ проста раз’юшвае. Калі ты там бʼешся за гэтую капейку па нафце, газе, металах, тут спрабуем дабудаваць, каб людзі заробак мелі, гэтыя падонкі нахабна сярод белага дня крадуць. Хіба гэта нармальна? Ненармальна. Таму гэта навука для ўсіх дырэктараў», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу беларускае дзяржаўнае тэлебачанне анансавала 4 лютага ў «Панараме» вялікае расследаванне пад назвай «Цукровая мафія». «Як страты на цукровых заводаў звязаныя з асабістымі інтарэсамі іх кіраўнікоў? Праз якія схемы ўдавалася браць велізарныя хабару?» – такія моманты адзначаюцца ў апісанні праграмы.

Hавiны
«Цукровая справа»: разбіраемся, што адбываецца з цукрам і чаму ў Расеі ён таннейшы
2020.01.28 16:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў