Лукашэнка распавёў, за што арыштавалі кіраўнікоў цукровых заводаў


Кіраўнік Беларусі падчас наведвання Добрушу ўпершыню пракаментаваў «цукровую справу», паведамляе Telegram-канал «Пул Первого».

«Яны стварылі ў Маскве «пракладку» – гандлёвы дом. Паставілі туды сваіх. З заводаў па дэмпінгавых коштах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар. Тыя кошты павялічвалі і прадавалі на рынку. Розніцу хабарамі аддавалі дырэктарам заводаў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі.

Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што ў бліжэйшыя дні пра справу падрабязна распавядуць у КДБ.

«Цукровая справа» распачалася 24 студзеня. Кіраўнікоў цукровых заводаў, якія знаходзіліся ў самалёце «Белавія» Менск – Мюнхен, затрымалі ў аэрапорце Горадні. Самалёт развярнулі, калі ён пралятаў над Польшчай. Відавочцы, якія былі ў самалёце, распавялі, што затрымалі ад 6 да 8 чалавек. Пазней высветлілася, што сярод затрыманых – дырэктары Гарадзейскага і Слуцкага камбінатаў Міхаіл Крыштаповіч і Мікалай Пруднік.

Пасля ў медыях з’явіліся паведамленні пра затрыманне дырэктара Скідзельскага цукровага камбінату Дзмітрыя Ягорава і кіраўніка заводу ў Жабінцы Віктара Міронава.

Чытайце па тэме:

СК belsat.eu

Стужка навінаў