Румас распавёў, колькі грошай плануецца накіраваць на падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што на падтрымку эканомікі ва ўмовах каронавіруса плануецца накіраваць каля 110 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Румас заявіў, што ўрад абмеркаваў комплекс мераў для падтрымкі насельніцтва і бізнесу ва ўмовах каронавіруса. Гэтыя меры павінны ахапіць 550 тысяч чалавек.

«Дакумент быў накіраваны прэзідэнту Беларусі, які накіраваў яго ў іншыя органы. Спадзяемся, калегі, у тым ліку Камітэт дзяржкантролю, яго падтрымаюць», – сказаў Румас.

Паводле словаў кіраўніка ўраду, на падтрымку эканомікі плануецца накіраваць 110 млн беларускіх рублёў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў