Румас падзякаваў амбасадару Нямеччыны за супрацу


Урад Беларусі разлічвае на ўмацаванне стасункаў з Нямеччынай. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з паслом Нямеччыны ў Беларусі Пэтэрам Дэтмарам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Па словах Сяргея Румаса, Нямеччына традыцыйна зʼяўляецца для Беларусі вельмі значным партнёрам, ва ўрадзе Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Пэтэра Дэтмара ў справе збліжэння краінаў, умацаванне двухбаковай супрацы ў розных галінах.

«За час знаходжання ў Беларусі вы сапраўды дапамаглі прасунуць стасункі з Нямеччынай у шматлікіх галінах. Мы шчыра спадзяемся, што ваш пераемнік працягне гэтую лінію, і мы далей будзем рухацца па шляху ўмацавання добрых узаемаадносінаў з Нямеччынай», – адзначыў прэмʼер-міністр Сяргей Румас.

Пэтэр Дэтмар падзякаваў беларускаму ўраду за давер і адзначыў выніковую плённую супрацу з міністрамі. Амбасадар спадзяецца, што ўзаемадзеянне Беларусі і Нямеччыны працягнецца. Па словах Пэтэра Дэтмара, ён ужо вёў размову са сваім пераемнікам на пасадзе амбасадара Нямеччыны ў Беларусі.

«Склалася ўражанне, што ён будзе працягваць курс, накіраваны на паглыбленне і пашырэнне двухбаковых стасункаў», – сказаў Пэтэр Дэтмар.

Нямеччына ўваходзіць у пяцёрку краінаў, якія найбольш інвестуюць у эканоміку Беларусі. У нашай краіне зарэгістравана 306 арганізацыяў з удзелам нямецкага капіталу.

Hавiны
Інвестарам з Захаду Беларусь мала цікавая
2019.02.13 21:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў