Чатыры крыніцы ў нафтавай галіне паведамілі «Reuters», што буйныя пастаўшчыкі нафты дагэтуль не падпісалі з канцэрнам «Белнафтахім» дамовы на пастаўку нафты. Паводле крыніцаў, паміж Менскам і расейскімі нафтавымі гігантамі ўзніклі новыя рознагалоссі.
Менск нібыта хоча атрымліваць большую частку нафты ад групы «Сафмар». Іншыя расейскія кампаніі настойваюць на прынцыпе роўнасці. Паводле патэнцыйных пастаўшчыкоў, кампаніі групы «Сафмар» увогуле не маюць права накіроўваць сыравіну на НПЗ Беларусі, бо гэта парушае прынцып «роўнадаступнасці».
Калі дамовы не будуць падпісаныя, то красавіку Беларусь зноў застанецца сам-насам з «Сафмарам».
Раней стала вядома, што «Роснефть» будзе пастаўляць нафту ў Беларусь, але пры ўмове, што Менск за кожную тону сыравіны будзе даплачваць пяць долараў прэміі.
ЮВ belsat.eu