Нечакана для многіх субота прынесла шмат навінаў пра разнастайныя акцыі пратэсту ды салідарнасці, якія прайшлі ў розных паселішчах Беларусі.
Не зважаючы на галалёд і снег, беларусы выйшлі ў сябе на раённыя суботнія маршы.
А жыхары менскага Сухарава сталі ў ланцуг салідарнасці.
Адным з цэнтрам акцыяў стаў Камароўскі рынак у Менск. Тут і «Жыве Беларусь!» пракрычалі хорам на ўвесь крыты рынак.
І акцыю на знак падтрымання зняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай, Дар’і Чульцовай і Кацярыны Барысевіч зладзілі.
Дый проста пастаялі ў пікеце.
Імправізаваны канцэрт на рынку зладзілі таксама гарадзенцы.
Маршы прайшлі таксама ў раёне менскай вуліцы Маякоўская, у менскім Чырвоным Бары і ў Горадні.
Гулялі таксама Слабада
Менская Кунцаўшчына
Вуліца Магілёўская
Ды аграгарадок Прылукі.
Пратэставалі ў Менскім раёне, напрыклад у Гатаве.
Сваю акцыю зладзілі і праўладныя актывісты – з менскага Уручча сёння стартаваў чарговы аўтапрабег.
Чарговыя дваровыя маршы традыцыйна запланаваныя на нядзелю 13 снежня.
МГ belsat.eu