Рэалістычны погляд ці песімістычны дыягназ маладому пакаленню беларусаў?


[/vc_column_text][vc_column_text]20 траўня «Белсат» зладзіў перадэфірны паказ новага дакументальнага фільму Андрэя Куцілы «25». Паказ адбыўся ў менскай кнігарні «Галіяфы». У праграме тэлеканалу стужка зʼявіцца ў нядзелю, 22 траўня, а 19:30.

На паказ прыйшлі больш за паўсотні чалавек, а іх меркаванні былі самыя розныя: камусьці падалося, што атрымаўся рэалістычны зрэз пакалення 25-гадовых, а нехта палічыў, што пяць герояў фільму, равеснікаў незалежнай Беларусі, робяць песімістычнае ўражанне.

Хто яны, пяць герояў «25-ці»?

Інжынер з Баранавічаў, які з’язджае ў ЗША, прычым не столькі па грошы; скарочаны на працы гомелец, які стаўся брыгадзірам у Маскве і наймае на вахтавыя заробкі туды суайчыннікаў; хлопец з Салігорскага раёну, які даглядае жывёлагадоўчую прыватную гаспадарку; сірата і разведзеная з двума дзецьмі, якая зарабляе нарошчваннем веек; цяжарная, што нарадзіла падчас здымак і перажывае праз тое, што муж зашмат часу праводзіць на працы.

«Фільм – не прысуд гэтаму пакаленню. Проста такая мая выбарка герояў, маё бачанне», – сказаў падчас імпрэзы Андрэй Куціла.

«Яны думаюць, у першую чаргу, пра сябе: або як сябе развіць або як зарабіць. І разлічваюць толькі на сябе, не на дзяржаву. Яны не спадзяюцца на рэзкую перамену ў грамадстве. І думаюць або пра тое, як у гэтай краіне існаваць, або як яе пазбегчы», – адзначаў рэжысёр напярэдадні ў інтэрв’ю belsat.eu.

Стужка навінаў