Завод, хлеў, Расея: адзін дзень з жыцця 25-гадовых беларусаў, якія не мараць пра Еўропу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUUZNSjRYTkNNVzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Яны не вучацца варыць каву паводле канонаў «трэцяй хвалі», ніколі не былі ў Берліне і не вучыліся ў ЕГУ. І такіх тут – большасць. Фільм Андрэя Куцілы «25» пра пакаленне, якое вырасла пры незалежнасці, цяпер можна глядзець на нашым сайце!

Яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільму – гэта пульс жыцця маладой Беларусі. Ёй самой летась споўнілася 25: у жніўні 1991-га Вярхоўны Савет урэшце надаў прынятай годам раней Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.

З нагоды з’яўлення фільму ў адкрытым доступе ўзгадваем нашу гутарку з рэжысёрам Андрэем Куцілам.

– Як бы ты акрэсліў пакаленне 25-гадовых адным сказам або нават адным словам?

– Апалітычныя. Яны думаюць, у першую чаргу, пра сябе: або як сябе развіць або як зарабіць. І разлічваюць толькі на сябе, не на дзяржаву. Яны не спадзяюцца на на рэзкую перамену ў грамадстве. І думаюць або пра тое, як у гэтай краіне існаваць, або як яе пазбегчы. Я адмыслова пазбягаў герояў, заангажаваных у палітычную дзейнасць. Пра іх у нас з Вячаславам Ракіцкім ёсць цыкл «Пераемнікі».

– А шмат іх, палітычна заангажаваных?

– Адсоткаў пяць. Я хачу дадаць, што гэты фільм – не прысуд, не дыягназ і не прэтэнзія на аб’ектыўнасць, рэпрэзентатыўнасць. Гэта не даследаванне, а мазкі жыцця.

– Што падчас здымак цябе ўразіла?

– Мяне нічога не ўразіла, бо я дакладна ведаў, якіх абяру герояў. Адзінае, што напружвала – цяжка было дамовіцца. Бо ў нас людзі не ўмеюць казаць «не», і часта ўжо фактычна прыязджаеш на месца з камераю, а героі проста знікаюць і перастаюць адказваць на тэлефон.

– І якіх герояў ты выбраў?

– Інжынер з Баранавічаў, зарабляе някепска, але хоча ад жыцця чагосьці большага, чым проста грошы. Ягонае захапленне – музыка, і ён з’язджае ў ЗША, за сваёй марай. На Захад едуць за «паветрам». У Расею – толькі дзеля грошай.

– Але ў Расею едуць больш.

– Мой другі герой з Гомля, якога скарацілі на працы, а новай ён так і не знайшоў. У Маскве ён нават «даслужыўся» да пасады брыгадзіра. Але жыць усё адно хоча ў Беларусі.

– А пра што мараць у 25 беларускія жанчыны? Выйсці замуж?

– Мараць пра каханне. Наступная мая гераіня – сірата, у свае 25 мае двое дзяцей і перажыла развод. Што таксама, дарэчы, характэрна. У Беларусі ледзь не палова шлюбаў распадаецца. Яна працуе ўдома, займаецца нарошчваннем веек. Жыве ў дзяржаўнай кватэры. Тут матыў сацыяльных ільготаў таксама.

– Але наступная гераіня мужа мае.

– Я шукаў цяжарную, каб на момант здымак яна нарадзіла. Хацеў паглядзець, як гэта адбываецца ў маладых сем’ях: муж увесь час на працы, яна ўвесь час адна. Змаганне з абставінамі. На гэтым прыкладзе мы бачым, як у маладой сям’і з’яўляецца на свет новы чалавек.

– То бок, жанчына марыць пра каханне, а мужчына – пра тое, каб зарабіць.

– Так, мужчыны ставяць пытанне заробку. На іншае застаецца мала часу. Я шукаў таксама героя ў вёсцы, каб забяспечваў сябе з натуральнай гаспадаркі. Ён менш залежыць ад палітычных і эканамічных абставінаў. У любыя часы выжыве, на стале будуць чарка ды скварка. Сям’я здае малако дзяржаве, і з гэтага дае палову сямейнага бюджэту.

– Ідэя фільму ідэальна сфармуляваная ў назве. Што, апрача круглай даты, падштурхнула да яго стварэння?

– Андрэй Куціла: Героі фільма – амаль мае равеснікі, я за іх старэйшы на сем гадоў. І я зразумеў, што праз дзесяць гадоў ужо не зраблю такога фільму пра моладзь. Апрача таго, існуе так званы quarter-life crisis (ангел. «крызіс чвэрці жыцця»), калі ты ўжо не мусіш даводзіць сваю сталасць, прайшоў час бунту, ты мусіш вырашаць свой лёс.

Гутарыла Інга Астраўцова

Стужка навінаў