Раўкоў абмеркаваў бяспеку з вайсковымі аташэ краінаў NATO

Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў 29 студзеня прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Менску і васковых аташэ краінаў NATO. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дзяржсакратарыят Савету бяспекі.

Сустрэча Андрэя Раўкова з дыпламатамі. Фота: БелТА

Сустрэча прайшла з ініцыятывы амерыканскага боку. Апроч Джэніфэр Мур, часовай паверанай у справах ЗША ў Менску, у ёй узялі ўдзел вайсковыя аташэ ЗША, Нямеччыны і Польшчы.

Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце планаў правядзення маштабных вайсковых вучэнняў «Абаронца Еўропы – 2020».

Замежныя партнёры распавялі пра падрыхтоўку да манеўраў і пацвердзілі гатовасць прадэманстраваць максімальную транспарэнтнасць вучэнняў.

Дзярждэп ЗША: Майк Пампэёў сустрэнецца з Лукашэнкам і Макеем

Нагадаем, што 1 лютага ў Менск прыляціць кіраўнік Дзярждэпартаменту ЗША Майк Пампэёў. Дзяржсакратар мае намер сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, каб «пацвердзіць жаданне нармалізаваць» двухбаковыя адносіны.

МГ belsat.eu

Hавiны