Распродаж «Белавія»: у Рым, Франкфурт, Кіеў, Казань, Кішынэў за 10 еўраў


Нацыянальны авіяперавознік вызначыў новыя кірункі з эксперыментальнымі тарыфамі.

7 лютага «Белавія» распрадае квіткі ў Рым, Франкфурт, Кіеў, Казань, Кішынёў.

Квіток у адзін бок каштуе 10 еўраў + зборы аэрапортаў, у два бакі – 20. Разам з дадатковымі коштамі яны будуць даражэйшыя.

Колькасць квіткоў па акцыі абмежаваная. А набыць іх можна толькі на старонцы «Белавіі».

Раней «Белавія» распрадавала квіткі ў Амстэрдам, Стакгольм, Тэль-Авіў ды іншыя гарады.

Hавiны
«Ryanair» звальняе працаўнікоў у Эйндговэне, бо яны не хочуць пераязджаць у Беларусь
2018.12.21 09:36

ДР belsat.eu

Стужка навінаў