Расейскую вакцыну «Спутник V» зарэгістравалі ў Беларусі. Хто будзе першым прышчэпленым?


Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на выкарыстанне вакцыны «Спутник V» на тэрыторыі краіны. Першымі бясплатную вакцыну атрымаюць медработнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Сама вакцынацыя пачнецца ў студзені, – паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў афіцыйным тэлеграм-канале.

«Па дамоўленасцям двух кіраўнікоў дзяржаў мы сталі першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны «Спутник V». Сёння мы можам афіцыйна заявіць, што, па наяўных на сённяшні дзень дадзеных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур’ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было», – заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Рэгістрацыйнае дасье на вакцыну было пададзена ў Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў Міністэрства аховы здароўя ў лістападзе 2020 года. Даследаванне вакцыны праводзілася на чатырох клінічных базах, у ім удзельнічала 100 чалавек.

Аднак пра першыя значныя вынікі можна будзе казаць толькі праз 180 ± 14 дзён пасля ўвядзення першай дозы даследнага прэпарата. У выніку гэтага будзе падрыхтавана фінальная справаздача.

«Першая партыя вакцыны паступіць у студзені, мы пачнем прышчэпачнай кампаніі ў студзені. На першым этапе вакцынацыі будуць падлягаць медработнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя ў сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцына можа прыменяцца на тэрыторыі нашай краіны ўжо ў рамках не клінічных выпрабаванняў, а звычайнай працы. Цяпер стаяць пытанні далейшай пастаўкі», – удакладніў міністр.

Мы запыталіся ў нашых чытачоў тэлеграм-канулу, ці вераць яны ў словы міністра Піневіча аб бяспекі расейкай вакцыны «Спутник V». Вось якія вынікі мы атрымалі:

Шчыра кажучы
Сапраўдны маштаб другой хвалі каронавіруса ў Беларусі
2020.11.25 18:30

АД / belsat.eu

Стужка навінаў