Расею могуць адхіліць ад удзелу ў Алімпіядзе


Чарговы допінгавы скандал: зборная Расеі можа быць адхіленая ад Алімпіды-2020, якая пойдзе ў Токіа.

Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Telegraph.

Прычына магчымага адхілення ў тым, што Расею падазраюць у падробцы дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, перададзеных Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтву на працягу апошніх 18 месяцаў. Такім чынам расейцы спрабавалі схаваць сістэматычнае ўжыванне допінгу іх спартоўцамі.

Канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля пасяджэнне 23 верасня ў Токіа, дзе прадставяць справаздачу аб працы Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Летнія Алімпійскія гульні пачнуцца ў Токіа ў ліпені 2020 году.

КА belsat.eu

Стужка навінаў