Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на $ 1 млрд. Але выдасць яго часткамі


Урад Расейскай Федэрацыі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў аб’ёме $ 1 млрд у 2020-2021 гадах. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, якое падпісаў прэмʼер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, – паведамляе ТАСС

«Мінфіну Расеі сумесна з МЗС Расеі даручана правесці перамовы з беларускім бокам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць ад імя ўрада Расейскай Федэрацыі названае пагадненне, дазволіўшы ўносіць у прыкладзены праект змены, якія не маюць прынцыповага характару», – гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на партале нарматыўных прававых актаў.

Прадстаўлены праект пагаднення быў ухвалены і папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам паміж урадамі Расеі і Беларусі. Праект выдзеліць ураду Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт на $ 1 млрд, які будзе прадастаўлены некалькімі часткамі.

Hавiны
Пуцін паабяцаў Лукашэнку крэдыт
2020.09.14 17:41

Аб выдачы Беларусі крэдыту стала вядома яшчэ 14 верасня. Падчас перамоваў у Сочы кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін распавёў, што Расея выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярды долараў ЗША. Але пералічыць Расея крэдыт толькі у памеры 1 мільярдаў долараў.

АД / belsat.eu

Стужка навінаў