Расея і Украіна абмяняліся затрыманымі маракамі


Сем украінскіх маракоў з судна «ЯМК-0041» абмянялі на сем маракоў расейскага судна «Норд», якое раней затрымалі ўкраінскія памежнікі. Пра гэта заявіла ўпаўнаважаная па правах чалавека РФ Таццяна Маскалькова.

Капітан «Норда» Уладзімір Гарбенка, супраць якога распачатая крымінальная справа, застаецца ва Украіне, дадала Маскалькова.

  • Судна «Норд», якое належыць Керчанскаму кааператыву «Рыбалоўны калгас імя першага траўня» і ходзіць пад сцягам Расеі, было затрыманы ўкраінскімі памежнікамі ў Азоўскім моры 25 сакавіка. Маракоў абвінавацілі ў парушэнні парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю, а капітана Гарбенка таксама ў незаконнай лоўлі рыбы. Судна было арыштаваная і выстаўлена на продаж.
  • Украінскае судна «ЯМК-0041» расейцы затрымалі 4 траўня ў заходняга ўзбярэжжа Крыму, маракоў абвінавацілі ў браканьерстве. Супраць капітана, украінскага грамадзяніна Віктара Навіцкага распачатая крымінальная справа. Судна таксама арыштавалі і выставілі на продаж.

ІІ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў