Расейцы везлі ў Беларусь 50 кг экстазі, іх затрымалі ў Польшчы


Польскія памежнікі з наркотыкамі.
Фота: nadbuzanski.strazgraniczna.pl

Польскія памежнікі прадухілілі кантрабанду ў нашую краіну больш як 50 кг экстазі коштам каля 10 млн злотых (каля 5 млн рублёў). Такім аб’ёмам можна было б ап’яніць каля мільёна чалавек, паведамілі ў Памежнай службы Польшчы.

Наркотыкі належалі грамадзянам Расеі – мужчыне і жанчыне, якія 21 верасня спрабавалі пакінуць Польшчу на машыне праз дарожны памежны пераход у Славатычы.

Падчас агляду аўтамабілю былі выяўленыя герметычна закрытыя пакеты розных памераў з крышталічным рэчывам. Кошт наркотыкаў на чорным рынку мог бы павялічыцца б удвая.

Расейцы арыштаваныя на тры месяцы. Ім пагражае не менш за 3 гады пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў