Расейцы канстатуюць значны рост цэнаў на адпачынак у Беларусі


Адпачынак, у тым ліку для расейскіх турыстаў, у санаторыях і на курортах Беларусі за апошнія два гады падаражэў прыкладна ў два разы. Пра гэта заявіла выканаўчы дырэктар Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТАР) Майя Ламідзэ, паведамляе «РИА Новости».

Выступаючы на ​​прэс-канферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ў галіны, яна адзначыла, што Беларусь застаецца шматгадовым лідарам сярод краінаў СНД па колькасці прададзеных расейцам пуцёвак.

«Сітуацыя пакуль не змянілася, хоць кошты на адпачынак у гэтай краіне вельмі выраслі. Яе папулярнасць тлумачылася тым, што адпачынак у Беларусі каштаваў значна танней, чым на аналагічных санаторна-курортных базах Расеі», – патлумачыла прадстаўніца АТАР.

Яна ўдакладніла, што за апошнія два гады турпрадукт у Беларусі падаражэў амаль у два разы.

Hавiны
Беларусь уключылі ў топ-10 напрамкаў для летніх гастранамічных тураў
2019.06.18 20:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў