Расейскую журналістку Юлію Юзік затрымалі ў Іране нібыта праз праблемы з візай


Прадстаўнік ураду Ірану Алі Рабіі патлумачыў, што расейскую журналістку і пісьменніцу Юлію Юзік затрымалі ў Тэгеране праз праблемы з візай. Са словаў урадоўца гэта не звязана са шпіянажам, паведамляе іранскае агенцтва IRNA.

МЗС Расеі раней адрэагаваў на затрыманне Юліі. У Крамлі выказалі спадзяванні, што Юлія Юзік будзе неўзабаве вызваленая.

«Спадзяемся, што ў самы бліжэйшы час журналістка будзе вызвалена і расейскі бок атрымае неабходныя тлумачэнні», – цытуе словы прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова DW.com.

Hавiны
У Іране затрымалі расейскую журналістку Юлію Юзік
2019.10.04 16:16

Deutsche Presse-Agentur адзначае, што звычайна замежнікаў высылаюць з Ірана за парушэнне візавага рэжыму, але не арыштоўваюць. Аднак іранскія спецслужбы даволі рэзка рэагуюць на выпадкі, калі журналісты прыязджаюць працаваць у краіну без спецыяльнай журналісцкай візы і апавяшчэння ўрада Ірана.

Зрэшты менавіта так і адбылося, паводле родных і блізкіх Юліі Юзік яе затрымалі 2 кастрычніка ў гатэлі, а не аэрапорце, Прычым затрыманне было даволі брутальным з выбіццём дзвярэй.

ВІДЭА
МЗС Ірана не пацвярджае інфармацыю аб хуткім вызваленні Юліі Юзік
2019.10.05 15:57

У кароткай тэлефоннай размове з дачкой Юлія Юзік паведаміла, што яна цяпер у турэмнай камеры і яе абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Ізраіля.

Юлія Юзік вядома журналістка і пісьменніца. У 2016 годзе Юлія балатавалася ў дэпутаты Дзярждума ад апазіцыйнай партыі «Парнас».

СК belsat.eu

Стужка навінаў