У Іране затрымалі расейскую журналістку Юлію Юзік


Журналістку і пісьменніцу з Масквы, кандыдатку на дэпутацтва ў Дзяржаўную Думу Расеі Юлію Юзік затрымалі ў Тэгеране і змясцілі ў камеру. Пра гэта паведамляюць яе родныя і блізкія.

«У аэрапорце ў яе забралі пашпарт і сказалі, што вернуць яго падчас вяртання з краіны. Аднак напярэдадні выламалі дзверы ў яе нумары і проста з нумара забралі супрацоўнікі Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Патэлефанаваць у Маскву ёй дазволілі ўчора ўвечары, ды і то на хвіліну. Вось усё, што яна паспела сказаць: сядзіць на падлозе ў камеры, сувязі няма, у суботу ў суд. Яе абвінавачваюць у супрацоўніцтве з Ізраільскімі спецслужбамі. Гэта – гадоў 10, мінімум», – напісаў журналіст Барыс Вайцяхоўскі.

З акаўнту Юліі Юзік у Facebook затрыманне пацвярджае і дачка журналісткі. Родныя і блізкія заклікаюць неабыякавах дапамагчы ў гэтай сітуацыі.

Юлія Юзік вядомая тым, што здымала фільмы пра Дагестан. Працавала раней у Іране. Яе кніга «Нявесты Алаха», перавыдадзеная ў дзевяці замежных краінах. За гэтую кнігу расейскія афіцыйныя медыі назвалі Юлію памочніцай радыкальнага тэрарызму.

«Белсат» у 2016 годзе зняў пра Юлію Юзік дакументальны фільм.

СК belsat.eu

Стужка навінаў