У Чорнае мора зайшоў экспедыцыйны транспартны карабель Ваенна-марскіх сіл ЗША «Yuma». Расейскі флот узяў яго на суправаджэнне.
Пра тое, што ў Чорнае мора зайшоў вайсковы карабель ЗША, першым паведаміў «Bosphorus Observer», які адсочвае праход суднаў праз Басфор.
А затым Нацыянальны цэнтр кіравання абаронай Расеі паведаміў, што «Yuma» узялі на суправаджэнне расейскія вайскоўцы, перадае «Интерфакс».
«Yuma» адносіцца да высакахуткасных шматмэтавых суднаў класу «Spearhead», якія прызначаныя для аператыўнага перакідання войскаў, грузаў, ваеннай тэхнікі, забеспячэння, правядзення выратавальных аперацыяў. На ўзбраенні судна – чатыры буйнакаліберныя кулямёты M2. Таксама на ім ёсць лётная палуба для верталёта.
МГ belsat.eu