Расейская вёска, дзе перакулілася фура з гарэлкай, святкуе ўжо тыдзень


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJ3aWR0aCUzQSUyMDYxMnB4JTNCJTIwaGVpZ2h0JTNBJTIwNDg4cHglM0IlMjIlMjBzcmMlM0QlMjIlMkYlMkZwbGF5ZXIudmd0cmsuY29tJTJGaWZyYW1lJTJGdmlkZW8lMkZpZCUyRjE0MzQ3MzclMkZzdGFydF96b29tJTJGdHJ1ZSUyRnNob3dab29tQnRuJTJGZmFsc2UlMkZzaWQlMkZ2ZXN0aSUyRmlzUGxheSUyRmZhbHNlJTJGJTNGYWNjX3ZpZGVvX2lkJTNENjYwMzUxJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]У вёсцы Малое Перакопнае Саратаўскай вобласці РФ ужо цэлы тыдзень працягваецца свята – тыдзень таму на федэральнай трасе М 10 побач з вёскай перавярнулася фура з гарэлкай.

Пра гэта паведамляе Unian.net са спасылкай на Vesti.ru.

Усяго ў фуры было 20 тысяч бутэлек.

«Нягледзячы на ​​аварыю, большасць бутэлек засталіся цэлымі, іх адразу пачалі разбіраць мясцовыя жыхары», – гаворыцца ў паведамленні.

Па словах журналістаў, мясцовыя жыхары, пачуўшы пра аварыю, адразу накіраваліся на дапамогу. Яны запэўніваюць, што збіраліся ратаваць пацярпелых у транспартным здарэнні. Але калі зразумелі, што кіроўца з месца аварыі ўцёк, вырашылі зберагчы «каштоўны груз».

«Спачатку баяліся, што ён пацярпеў у агні, бо ў фуры лопнула кола, яна з’ехала ў кювет і загарэлася. Але страхі былі дарэмнымі. Гарэлка ацалела. І сіламі актывістаў была неадкладна эвакуяваная на бяспечную адлегласць», – гаворыцца ў сюжэце.

Калі здарэнне апісалі ў мясцовых навінах, у Малое Перакопнае з усёй вобласці накіраваліся людзі – далёкія сваякі, старыя знаёмыя і гэтак далей. «У вёску, да гарэлкі, у глуш, у Саратаў», – адзначылі журналісты.

МЯ, паводле unian.net[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў